Нямеччына і Францыя вызначаюць, хто з іх будзе біцца за золата з партугальцамі.
Букмекеры прыкладна аднолькава ацэньваюць шанцы камандаў на выхад у фінал. Напрыклад, брытанская кантора «William Hill» прымае стаўкі на перамогу Францыі з каэфіцыентам 2,80. Каэфіцыент у выпадку перамогі Нямеччыны складае 2,88.
Глядзіце таксама >>>> Футбаліст з Фарэраў запрашае на футбол па-беларуску (ВІДЭА)
У чвэрцьфінале Францыя з лікам 5:2 разграміла Ісландыю, якая стала прыемным адкрыццём турніру і скарыла сэрцы заўзятараў. У той час як Нямеччына толькі ў серыі пенальці перамагла Італію.
Першы ж фіналіст стаў вядомы ўчора. Ім аказалася Партугалія, якая з лікам 2:0 перамагла Уэйлз.
НМ, belsat.eu