Эстонска-расейскую мяжу будуць ахоўваць дроны


Міністр унутраных спраў Эстоніі Ханно Певкур (Hanno Pevkur) мяркуе, што частка мяжы з Расеяй маглі б ахоўвацца дронамі.

Як піша газета «Eesti Paevaleht», Дэпартамент паліцыі, памежнай аховы і МУС Эстоніі хочуць мадэрнізаваць ахову сваёй усходняй мяжы. Праект прадугледжвае інвестыцыю ў 80 млн еўраў.

Сістэма назірання будзе адсочваць перамяшчэнне людзей і транспартных сродкаў праз мяжу, а беспілотнікі будуць выкарыстоўвацца, каб усталяваць колькасць людзей, кірунак іх перамяшчэння і адметныя асаблівасці.

«У выпадку неабходнасці ў будучыні дроны будуць выкарыстоўвацца, каб заблакаваць аб’ект, які перасякае мяжу. Робат будзе сачыць за ім (парушальнікам) аж да прыбыцця на месца спецпадраздзялення» – сказаў Певкур.

ЮВ, belsat.eu, павдле interfax.by

Стужка навінаў