Еўракамісія выдасць Беларусі сем мільёнаў еўраў для працы з нелегаламі


Еўрапейская камісія прафінансуе ўтварэнне цэнтраў для ўтрымання нелегальных мігрантаў. Дагэтуль іх пасля затрымання змяшчалі ў ізалятары.

Ухвалены дакумент мае назву «Садзейнічанне Рэспубліцы Беларусь у вырашэнні пытанняў, звязаных з патокам нелегальных мігрантаў, які павялічваецца». Паводле яго ў Беларусі будзе створанае Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ).

Партнёрамі МУС выступяць Дзяржаўны памежны камітэт, МЗС, Прадстаўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камісара Арганізацыі Абʼяднаных Нацыяў па справах уцекачоў, а таксама асобныя  грамадскія абʼяднанні, якія дапамагаюць мігрантам.

Куды пойдуць грошы?

Асноўны кірунак працы ў межах праекту – гэта стварэнне цэнтраў часовага ўтрымання нелегалаў. Гаворка ідзе толькі пра замежных грамадзянаў, затрыманых у нашай краіне. Сірыйскія або іншыя ўцекачы з ЕЗ у іх размяшчацца не будуць, – паведамляе сайт МУС.

Незаконныя мігранты будуць утрымлівацца ў гэтых цэнтрах на час, неабходны для правядзення працэдураў, якія звязаныя з ідэнтыфікацыяй асобы і / або дэпартацыяй. Цяпер спецыялізаваных памяшканняў для гэтага няма і затрыманых асобаў трымаюць у ізалятарах.

Акрамя стварэння цэнтраў часовага ўтрымання нелегалаў грошы пойдуць на падтрыманне добраахвотнага вяртання замежнікаў з Беларусі ў дзяржавы, грамадзянамі якіх яны зʼяўляюцца.

Фінансавае пагадненне павінна быць падпісанае паміж Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскай камісіяй і Прадстаўніцтвам МАМ у Беларусі. Цяпер праект разглядае беларускі бок, створаная рабочая група праекту.

Глядзіце ў «Людскіх справах»

Праблема мігрантаў з Чачні, якія там вымушаныя туліцца па вакзалам і іншым грамадскім месцам, дагэтуль не вырашаецца. Ці сталі беларусы ксенафобамі?

ВД, паводле mvd.gov.by

Стужка навінаў