Эрдаган заявіў пра ўзяцце сірыйскага Афрыну


Сірыйскія паўстанцы, якіх падтрымлівае Турцыя, узяла «поўны» кантроль над цэнтрам Афрыну – гораду, у якім пераважна пражываюць курды.

Пра гэта 18 сакавіка заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.

«Адзінкі Свабоднай сірыйскай арміі пры падтрымцы турэцкіх узброеных сілаў узялі пад свой кантроль цэнтр Афрыну сёння раніцай а 8:30 раніцы (05:30 паводле Грынвічу)», – сказаў Эрдаган, дадаўшы, што вядуцца аперацыі па размініраванні.

Узяцце Афрыну было асноўнай мэтай турэцкай аперацыі «Аліўкавая галіна», якая пачалася 20 студзеня супраць курдскіх фармаванняў з «Сілаў народнай самаабароны» (СНС).

Навіну аб захопе Афрыну пацвердзіла і турэцкая армія, якая выпусціла заяву, заявіўшы, што цэнтр гораду быў «пад кантролем».

«Цяпер турэцкі сцяг будзе лунаць там! Сцяг Свабоднай сірыйскай арміі будзе лунаць там!», – сказаў Эрдаган.

Па меры таго як турэцкая аперацыя разгортвалася, больш за 200 тыс. мірных жыхароў пакінулі свае дамы менш чым за тры дні, паведамляе Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека (Вялікая Брытанія).

Анкара разглядае СНС як сірыйскае адгалінаванне забароненай Працоўнай партыі Курдыстану, якая з 1984 году вядзе паўстанне ўнутры Турцыі.

НМ, belsat.eu, паводле AFP, фотаздымак Khalil Ashawi/ Forum

Стужка навінаў