Эрдаган упершыню наведвае Беларусь


Разам з турэцкім прэзідэнтам у Беларусь прыляцелі каля двухсот бізнесоўцаў.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Рэджэпа Таіпа Эрдагана праходзіць у Палацы Незалежнасці, яна распачалася з выканання дзяржаўных гімнаў.

Пасля цырымоніі пачаліся перамовы ў вузкім складзе, падчас якіх Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Турцыя «здольныя падняцца на новую прыступку ў развіцці адносінаў».

«У нас практычна няма палітычных рознагалоссяў, – сказаў кіраўнік Беларусі. – У нас адзіны погляд на міжнародны парадак дня і вельмі добрыя адносіны па дыпламатычных каналах».

Нашая сяброўства і дачыненні прайшлі выпрабаванне часам, і вы можаце быць упэўненыя, што мы заўсёды будзем прадказальныя для Турцыі, а наша палітыка заўсёды будзе адпавядаць таму курсе, які вы праводзіце ўжо не першы год», – цытуе Лукашэнку ягоная прэсавая служба.[/vc_column_text][vc_single_image image=”393152″ img_size=”large”][vc_column_text]Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ў міждзяржаўных адносінах немалую ролю грае іх асабістыя стасункі.

«Калі браць пад увагу гэты фактар, то ў нас з вамі склаліся вельмі даўнія стасункі, якім больш за дзесяць гадоў», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Першапачаткова чакалася, што Эрдаган прыедзе ў Менск 29 ліпеня, але той візіт быў адменены пасля спробы вайсковага перавароту ўночы на 16 ліпеня.

Лукашэнка падзякаваў Эрдагану за тое, што разам з ім у Менск прыехалі каля 200 прадстаўнікоў і кіраўнікоў найбуйнейшых кампаніяў гэтай краіны. Турэцкія інвестары возьмуць удзел у супольным з беларускімі бізнесоўцамі форуме, на які зарэгістравалася каля 300 беларускіх кампаніяў. Паводле Лукашэнкі, гэта найбуйнейшая імпрэза ў дачыненнях двух краінаў за ўсю гісторыю беларускай незалежнасці.[/vc_column_text][vc_single_image image=”393148″ img_size=”large”][vc_column_text]Сёння Эрдаган таксама прыме ўдзел у адкрыцці Саборнай мячэці.

Лукашэнка заўважыў, што Рэджэп Эрдаган наведвае Беларусь упершыню, але выказаў спадзеў, што краіна яму спадабаецца нягледзячы на непагоду.

ДД

Стужка навінаў