Еўрабачанне: Расея на другім месцы


Найбольшую колькасць пунктаў на конкурсе Еўрабачання ў Вене атрымаў прадстаўнік Швецыі, Расея – на другім месцы. Падчас імпрэзы можна было пачуць расейскую лаянку.

Лепшым хітом стала песня «Heroes» шведскага спевака Монса Зельмерлёва (Måns Zelmerlöw).

Расейская спявачка Паліна Гагарына выканала кампазіцыю «A Million Voices» («Мільён галасоў»).

У тройку лідараў патрапіла таксама Італія.

Некаторы час лідарам па балах была прадстаўніца Расеі. Падчас аб’яўленняў аб прысуджэнні чарговых пунктаў Паліна Гагарына не стрымлівала слёз. Публіка ж першапачаткова асвіствала кожную згадку пра Расею. Калі ж на сувязь з Венай, дзе праходзіў фінал конкурсу, выйшла Грузія, у натоўпе раздаліся расейскія маты і абразы.

Беларусь традыцыйна прысудзіла 12 балаў Расеі. Калі мінулагодні ўдзельнік Еўрабачання ад Беларусі спявак Тэо завесіў голас, каб аб’явіць краіну, якая атрымае ад нашай краіны максімальную колькасць пунктаў, натоўп у Вене, дзе, відаць, было шмат расейцаў, падказваў крыкамі: «Расея, Расея».

Беларускі дуэт «Uzari & Maimuna» сёлета не выйшаў у фінал Еўрабачання.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў