Эпідэмія адру. На Самоа дзясяткі чалавек памерлі праз адсутнасць прышчэпак


Жыхары Самоа.
Фота: Fausto Giaccone / Anzenberger / Forum

У астраўной дзяржаве Самоа ў Ціхім акіяне здарылася эпідэмія адру. Пра гэта паведамляе «Тўітэр» мясцовага ўраду.

Паводле апошніх звестак, з моманту ўспышкі эпідэміі зарэгістравана 2686 выпадкаў захворвання на адзёр, з іх 1738 выпадкаў – дзеці да 14 гадоў. За апошнія 24 гадзіны зафіксавана такіх 249 выпадкаў.

На сёння таксама паведамляецца пра 33 выпадкі смерці ад адру.

Асноўнай прычынай эпідэміі стала адсутнасць прышчэпак ад хваробы. Пасля пачатку кампаніі масавай вакцынацыі 20 лістапада ўлады Самоа паспяхова вакцынавалі 33 085 чалавек.

Паводле перапісу 2016 года, на Самоа пражывалі 195 843 чалавекі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў