EPAM і A1 раскрытыкавалі рост падаткаў у Беларусі


Беларускія кампаніі, якія з 1 студзеня сутыкнуліся з ростам падаткаў і адменай падатковых ільготаў, раскрытыкавалі адпаведныя рашэнні ўладаў.

«Лічым патрэбным адзначыць, што ў дадатак да цяперашняй агульнай сітуацыі ў Беларусі і на фоне таго, што іншыя краіны ў рэгіёне (у тым ліку такія буйныя, як Расея і Украіна) уводзяць значныя льготы для ІТ-індустрыі ды дэманструюць сур’ёзную зацікаўленасць у прыцягненні высокакваліфікаваных і запатрабаваных ва ўсім свеце спецыялістаў, неспадзяванае павышэнне падаткаў можа прывесці да яшчэ большай міграцыі з краіны і павышэння рэпутацыйных рызык, звязаных са стабільнасцю ўмоваў працы ў ПВТ», – заявілі ў ІТ-кампаніі EPAM, піша dev.by.

Раней з крытыкай падатковых зменаў выступіў і мабільны аператар A1.

«Мы выказваем шкадаванне ў сувязі з тым, што тэлекамунікацыйная і IT-галіны зноў сутыкаюцца з пагаршэннем інвестыцыйнага клімату для вядзення бізнесу ў Беларусі, у той час як іншыя краіны актыўна заахвочваюць інвестыцыі ў сферах, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі і лічбавай трансфармацыяй», – цытаваў заяву кампаніі TUT.by.

Hавiны
Міністр фінансаў патлумачыў адмену льготаў для ПВТ і падатковыя змены ў 2021 годзе
2021.01.03 09:00

Нагадаем, што з новага года выраслі стаўкі падаходнага падатку для работнікаў кампаніяў – рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогіяў з 9 % да 13 %. Пры гэтым для ПВТ абяцалі падатковыя льготы на большы перыяд, аднак іх заўчасна адмянілі.

З 18 % да 30 % павялічыліся стаўкі падатку на прыбытак для аператараў мабільнай сувязі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў