Енс Стольтэнбэрг: Беларусь мусіць быць непарушнай і суверэннай


Генеральны сакратар НАТО па выніках першага дня саміту ў Варшаве даў прэсавую канферэнцыю.

Журналістка «Белсату» Аліна Коўшык запыталася ў яго, чаму на Варшаўскі саміт не запрасілі прадстаўнікоў афіцыйнага Менску.

Енс Стольтэнбэрг патлумачыў, што саміт – гэта сустрэча кіраўнікоў краінаў-чальцоў НАТО, але пытанне незалежнасці і непадзельнасці Беларусі, як і іншых еўрапейскіх краінаў, з’яўляецца для Альянсу прыярытэтным:

«Гэта сустрэча 28 краінаў-чальцоў НАТО, а таксама Чарнагорыі, якая наблізілася да сяброўства ў Альянсе. Мы ўжо падпісалі пагадненне аб далучэнні, і гэты пратакол ужо ратыфікавалі ўсе 28 краінаў, таму Чарнагорыя стане сябрам Альянсу. Беларусь з’яўляецца суседкай краінаў Альянсу. Для нас важна падкрэсліць, што суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць усіх краінаў Еўропы павінна быць непарушнай, і вядома, гэта датычыць таксама і Беларусі».

Як гэта – прымаць саміт НАТО

Роля Беларусі ў халоднай вайне – гулец ці марыянетка?

Стужка навінаў