Эмігрантка з Беларусі трапіла ў лік найлепшых маладых прадпрымальнікаў «Forbes»


Марыя Дзмітрук. Фота: facebook.com/maryadmitruk

Нарадзінка Беларусі Марыя Дзмітрук увайшла ў топ-30 маладых прадпрымальнікаў паводле версіі «Forbes».

Марыя Дзмітрук нарадзілася ў Менску, але цяпер жыве ў Сан-Францыска. Ёй 27 гадоў, скончыла Гавайскі ціхаакіянскі ўніверсітэт.

Летась яна стала сузаснавальніцай кампаніі «Prodsmart», якая падае праграмнае забеспячэнне для кіравання вытворчасцю на базе смартфонаў, што дапамагае малым і сярэднім прадпрыемствам вырабляць прадукты «хутчэй, больш эфектыўна і з меншымі выдаткамі».

Беларускі жаўнер Французскага легіёну загінуў у Малі

Арганізацыя дае невялікім фірмам доступ да перадавога праграмнага забеспячэння, якое выкарыстоўваюць буйныя вытворцы. У 2020 годзе выручка кампаніі мае скласці $ 2,3 млн.

Такія дасягненні і дапамаглі ёй трапіць у топ-30 прадпрымальнікаў да 30 гадоў у сферы вытворчасці і індустрыі («30 under 30 – 2020») паводле «Forbes».

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары