Элізабэт II са сваймі сабакамі знялася для вокладкі «Vanity Fair»


Фотасесія брытанскай каралевы прысвечаная ейнаму 90-годдзю.

Паводле фатографа Эні Лейбовіц, якая рабіла здымкі Яе Вялікасці, усе ідэі фота належаць самой каралеве.

«Яна хацела сфатаграфавацца з усімі членамі сямʼі: з мужам, прынцам Філіпам, герцагам Эдынбургскім; з дачкой, прынцэсай Ганнай; і са сваймі коргі», – распавяла Лейбовіц.

Акрамя фотаздымкаў Эні Лейбовіц, у нумары «Vanity Fair» пра Элізабэт II будуць успаміны каралеўскага біёграфа Уільяма Шоукроса і матэрыял пра каралеўскіх коргі, якіх брытанская каралева разводзіць з 1949 года.

Летні выпуск часопісу «Vanity Fair» з брытанскай каралевай на вокладцы выйдзе 2 чэрвеня.

ДР, belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў