Электрычнасць патаннела, але толькі ўначы


З 1 ліпеня бягучага году згодна пастановы Савету Міністраў уведзена дадатковая дыферэнцыяцыя тарыфаў на электрычную энергію. Цяпер тарыфы дыферэнцыююцца паводле часу. Але для таго, каб спажыўцу скарыстацца такой магчымасцю, неабходна звярнуцца ў «Белэнерга» і напісаць заяву. На сайце дзяржаўнай кампаніі тлумачыцца, як гэта можна зрабіць.

Згодна з пастановай Саўміну тарыфы на электрычнасць для насельніцтва ў начны час і выходныя, ці святочныя дні будуць мінімальныя – ад 0,0890 руб. за 1 кВт / г. Акрамя таго пашыраецца пералік спажыўцоў, якія могуць скарыстацца тарыфам 0,0761 руб. за 1 кВт / ч на электрычную энергію пры ўмове яе выкарыстання для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах (кватэрах), не абсталяваных сістэмамі цэнтралізаванага цепла-і газазабеспячэння. Такім чынам даволі нізкімі тарыфам змогуць скарыстацца грамадзяне, якія пражываюць не толькі ў кватэрах, але і ў індывідуальных жылых дамах.

Праўда, для ажыццяўлення такіх разлікаў неабходна наяўнасць шматтарыфнымі электроннымі прыборамі ўліку электрычнай энергіі.

Аб’ектыў
Беларусы будуць іначай плаціць за электрычнасць
2019.07.03 21:29

Больш падрабязна пра тарыфы для фізічных асоб можна даведацца ў спецыяльным раздзеле сайту «Белэнерга».

Hавiны
Ці патаннее для беларусаў электрычнасць пасля запуску АЭС, невядома
2019.03.29 10:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў