Электрамабіль Tesla зноўку патрапіў у аварыю на аўтапілоце


teslacrashГэта ўжо трэці выпадак ад мінулага кастрычніку – моманту запуску функцыі.

Чарговы электрамабіль Tesla Model X трапіў у аварыю, рухаючыся з уключанай функцыяй аўтапілота. Здарэнне адбылося ў мінулую нядзелю раніцай у амерыканскім штаце Мантана: пасля актывацыі рэжыму аўтапілота, аўтамабіль наехаў на драўлянае агароджу, збіўшы каля 20 стоек.

Паліцэйскі, які прыехаў на месца аварыі, паведаміў, што аўтамабіль страціў правае пярэдняе кола, а таксама атрымаў шырокія пашкоджанні пярэдняй часткі кузава.

Кіроўца і пасажыр не пацярпелі.

1 ліпеня у ЗША адбылося здарэнне з удзелам машыны Tesla – тады кіроўца загінуў. У амерыканскай прэсе з’явіліся паведамленні, што Камісія па каштоўных паперах і біржам ЗША (Securities and Exchange Commission, SEC) пачала расследаванне ў дачыненні да Tesla Motors з мэтай высвятлення, ці парушыла кампанія заканадаўства, не паведаміўшы інвестараў пра гэтае здарэнне.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў