Елбасы вырашыў памірыць Расею і Украіну


Нурсултан Назарбаеў заявіў, што дамаўляецца з Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім пра іх сустрэчу сам-насам на тэрыторыі Казахстану, пра гэта піша NUR.KZ.

Нурсултан Назарбаеў агучыў, што працуе асабіста, каб лідары Украіны і Расеі сустрэліся асобна, без удзелу ЗША, Еўрапейскай супольнасці і іншых бакоў. Такім чынам былы прэзідэнт Казахстану жадае памірыць Украіну з Расеяй.

«Я ўжо атрымаў згоду Зяленскага на тэт-а-тэт, паведаміў пра гэта прэзідэнту Расеі – там пабачым. Калі нейтральная пляцоўка патрэбна – я прапанаваў Казахстан», – заявіў Елбасы.

Назарбаеў таксама выказаў меркаванне, што Пуцін жадае такой сустрэчы і імкнецца да міру. Пры гэтым, паводле словаў Назарбаева, Расеі не патрэбныя ўкраінскія тэрыторыі.

Тым часам паседжанні Трохбаковай кантактнай групы (ТКГ) па ўрэгуляванні на Данбасе праходзяць у Менску.

Гэтак бакі дамовіліся пра развядзенне войскаў. Кіеў заявіў пра гатовасць да развядзення сіл і сродкаў на ўчастку Багданаўка-Пятроўская.

Лукашэнка: Не трэба казаць, што на Данбасе не канфлікт Расеі ды Украіны

 

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары