Экзітполы за мяжою: Ціханоўская лідаруе са значанаю перавагаю


Лукашэнка ж набірае у некалькі разоў меней галасоў.

Сталі вядомыя вынікі некаторых незалежных экзітполаў за мяжою.

Чарга на выбарчы ўчастак у Маскве.
Фота: Belsat.eu

Карэспандэнтка “Белсату” перадае вынікі незалежнага экзітполу ў Маскве. Вось як галасавалі беларусы:

  • Святлана Ціханоўская – 2972 чалавекі (78,5 %)
  • Аляксандр Лукашэнка – 229 чалавек (6 %)
  • Андрэй ДЗмітрыеў – 23 чалавекі (0,6 %)
  • Сяргей Чэрачэнь – 21 чалавек (0,6 %)
  • Ганна Канапацкая – 22 (0,6 %)
  • Сапсаваны бюлетэнь – 1 штука
  • Супраць усіх – 75 чалавек (2 %)
  • Адмовіліся ад адказу – 443 чалавекі (11,7 %)

Аднак не ўсе ахвотныя здолелі прагаласаваць на гэтых выбарах. Пасля заканчэння працы выбарчага ўчастку беларусы, якія галасавалі ў Маскве, не разыходзяцца. Яны засталіся каля амбасады і скандуюць «Хочам аддаць голас». Паліцыянты заклікаюць іх разыйсціся.

Вядомыя і вынікі экзітполу ў сталіцы Грузіі Тбілісі. Там лідарства таксама ў Святланы Ціханоўскай.

Вынікі экзітполу ў Тбілісі:

  • Святлана Ціханоўская – 88,37 %
  • Аляксандр Лукашэнка – 2,91 %
  • Супраць усіх – 2,33 %
  • Адмовіліся адказваць – 6,40 %
Выбарцы каля амбасады Беларусі ў Тбілісі.
Фота: Марына Корж

У Варшаве перамога Святланы Ціханоўскай яшчэ больш упэўненая. Агулам за 12 гадзінаў працы ўчастку здолела прагаласаваць толькі 245 чалавек. З іх 243 аддалі свой голас за Святлану Ціханоўскую. Адзін чалавек адмовіўся адказаць, яшчэ адзін прагаласаваў супраць усіх.

У Варшаве людзі стаяць з самай раніцы ў чарзе ля амбасады Беларусі, каб загаласаваць. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2020 г. фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

КТ belsat.eu

Стужка навінаў