Эксперымент на Віцебшчыне: міліцыянтаў зрабілі шэрыфамі


Дзеля павышэння эфектыўнасці аператыўна-службовай дзейнасці ды якасці абслугоўвання ад сёлетняга траўня да студзеня 2020 года на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёну Віцебшчыны ідзе эксперымент – змена арганізацыі аператыўна-службовай дзейнасці аддзелу ўнутраных справаў Шаркаўшчынскага райвыканкаму, паведамляе мясцовае выданне «Кліч Радзімы».

Міліцыянтаў надзяляюць адначасова паўнамоцтвамі супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, участковых інспектараў міліцыі і інспектараў па справах няпоўнагадовых. То бок, гэта «універсальныя» міліцыянты, якія адказваюць за ўсё, што адбываецца на іх адміністрацыйным участку.

Паводле аўтараў эксперыменту гэта дазволіць паменшыць і раўнамерна размеркаваць цяжар на супрацоўнікаў МУС. Досвед падказвае, што ў сельскай мясцовасці, дзе шчыльнасць насельніцтва невялікая, глыбокая спецыялізацыя кожнай з гэтых службаў не патрабуецца.

Падобная практыка ўвядзення ўчастковых-шэрыфаў з’яўляецца ў Глускім, Маларыцкім, Бярэзінскім, Кастрычніцкім і Воранаўскім раёнах.

Шэрыфы, якія ж працуюць у ЗША у мясцовасцях – пасада выбарная. Жыхары самі вырашаюць, хто будзе сачыць за парадкам. У беларусаў жа такой магчымасці няма.

СК belsat.eu

Стужка навінаў