Эксперты заявілі пра падабенства катастрофаў з удзелам «Boeing» у Эфіопіі і Інданезіі


Пра падабенства ў крушэнні «Boeing 737 MAX 8» заявіла міністр транспарту Эфіопіі Дагмавіт Могэс.

Паводле яе, пра гэта кажуць дадзеныя бартавых самапісцаў лайнера Ethiopian Airlines, якія выявілі амерыканскія і эфіопскія спецыялісты. Аднак пра якія дадзеныя ідзе гаворка, яна не ўдакладніла.

Даклад апублікуюць цягам 30 дзён.

У кампаніі Boeing заявілі, што расследаванне пакуль не зрабіла канчатковых высноваў. Там таксама анансавалі абнаўленне праграмнага абсталявання для гэтага тыпу авіялайнераў, а таксама матэрыялаў для падрыхтоўкі пілотаў.

Раней паведамлялася, што сістэма MCAS, устаноўленая на Boeing 737 MAX, магла даваць збоі праз няправільныя паказнікаў датчыкаў, а пілоты не ыедалі пра новае ПА. Акрамя таго для мадэлі MAX не было сімулятара, і пілоты вучыліся кіраванню машынай на планшэтах.

Hавiны
Эфіопскі пасажырскі самалёт разбіўся на шляху ў Кенію
2019.03.10 11:12

«Boeing 737 MAX» у Беларусі

У нашай краіне такіх самалётаў няма ў эксплуатацыі, аднак улетку парк «Белавія» мае папоўніцца двума новымі авіялайнерамі «Boeing 737 MAX 8» на ўмовах лізінгу.

14 сакавіка ў прэс-службе кампаніі belsat.eu распавялі, што пра канчатковае рашэнне выкарыстання самалётаў вырашаць пасля завяршэння экспертызы.

«Расследаванне прычынаў авіякатастрофы ў Эфіопіі не скончанае. Таму заўчасна нешта казаць. Пакуль мы працуем у штатным рэжыме і робім усё, каб нашыя палёты праходзілі ў бяспечным рэжыме».

Пазней стала вядома, што Беларусь закрыла сваю паветраную прастору для Boeing 737 MAX.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў