Эксперты прадказваюць спад эканомікі Беларусі ў 2020 годзе


З прычыны нявызначанасці ў нафтавай сферы існуе рызыка таго, што рэцэсія ў Беларусі будзе назірацца цягам усяго 2020 года. Пра гэта гаворыцца ў квартальным эканамічным аглядзе Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтру (BEROC).

Абноўлена
ВУП Беларусі скараціўся на на 1,9 %, прамысловая вытворчасць – на 5,8 %
2020.02.17 16:13

Эксперты цэнтру мяркуюць, што сёлета негатыўны ўплыў на беларускую эканоміку праз «нафтавую нявязначанасць» узмоцніцца.

«Таму ў пачатку 2020 г. фаза паскарэння росту практычна напэўна зменіцца прынамсі яго запаволеннем, а верагодна, нават спадам. Больш за тое, па гэтых жа прычынах пагроза рэцэсіі становіцца адчувальнай у праекцыі на ўвесь 2020 год. Але такі сцэнар наўрад ці будзе прымальны для ўладаў. Таму можна чакаць, што на парадку дня зноў узнікнуць пытанні надання фіскальных і манетарных стымулаў», – гаворыцца ў аглядзе.

Hавiны
Курс долара дасягнуў чарговага рэкорду
2020.02.19 13:15

У BEROC адзначаюць, што расейская нафта для Беларусі працягвае даражэць, што пагаршае перспектывы эканомікі ў цэлым. У выніку не пазней за 2022 года наша краіна будзе вымушаная будзе або зніжаць аб’ёмы нафтаперапрацоўкі, або прапаноўваць іншыя сістэмныя адказы на падаражэнне сырой нафты, заяўляюць эксперты. Але, на іх думку, даць такія адказы складана з прычыны надзвычай важнай ролі сектара нафтаперапрацоўкі для беларускай эканомікі.

У аглядзе падкрэсліваецца, што нафтаперапрацоўка ўплывае прынамсі на 8,5 % беларускага ВУП. А сам сектар нафтаперапрацоўкі гуляе важную ролю ў забеспячэнні вонкавай, фіскальнай і фінансавай стабільнасці ва ўсёй эканоміцы.

Hавiны
Венедыктаў: Сечын прыязджаў у Менск з рашэннем Пуціна па нафтавым пытанні
2020.02.19 08:27

МГ belsat.eu

Стужка навінаў