Эксперты ФБР, прыцягнутыя да справы Шарамета, ужо з'ехалі з Украіны


Да сёння следства не выявіла асобы тых, хто заклаў бомбу пад аўта журналіста.

Нацыянальная паліцыя Украіны на сённяшняй прэсавай канферэнцыі апісала знешнасць двух чалавек, якія заклалі бомбу пад машыну Паўла Шарамета, але не назвала іх імёны.

«На гэты момант асобы падазраваных не ўсталяваныя», – цытуе працэсуальнага пракурора Генеральнай пракуратуры Украіны Андрэя Шаўчэнку «Інтэрфакс».

«Падазраваныя – мужчына і жанчына. У мужчыны «іспанская бародка», рост не больш за 175 сантыметраў, целасклад моцнае – хутчэй за ўсё змагар ці займаўся цяжкай атлетыкай. Жанчына ростам прыкладна 163–168 сантыметраў, мела пэўную хаду і целасклад, што таксама сведчыць аб верагодным занятку спортам», – падае словы пракурора «Сегодня.ua».

Андрэй Шаўчэнка дадаў, што прадстаўнікі ФБР, якія далучыліся да следства, ужо пакінулі Украіну. Пракурор адзначыў, што супрацоўнікі амерыканскай службы прыцягнутыя ў да крымінальнага расследаванні ў якасці спецыялістаў.

«Яны сумесна з нашымі экспертамі, якія праводзяць экспертныя даследаванні, праводзілі дадатковы агляд месца падзеі і сам аўтамабіль, і, паколькі ў іх больш сучаснае абсталяванне, яны маюць большы вопыт у расследаванні менавіта выбухаў, цяпер яны праводзяць экспертнае даследаванне рэчыва, якое выкарыстоўвалася ў выбуховай прыладзе», – паведаміў пракурор.

Паводле Шаўчэнкі, супрацоўнікі ФБР працавалі ў Украіне каля тыдня.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў