Эксперты BEROC: У беларускім бюджэце дзірка, якой фармальна няма


26 жніўня ў Менску прайшла міжнародная канферэнцыя па эканоміцы і фінансах. Канферэнцыю арганізаваў беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр BEROC пры фінансавай падтрымцы Шведскага агенцтва па развіццю міжнароднай супрацы «Sida».

Паводле экспертаў BEROC, беларускі ўрад уласнымі рукамі паглыбляе эканамічны крызіс, фінансуючы нерэнтабельныя дзяржпрадпрыемствы. А субсідаванне дзяржсектару, у сваю чаргу, вядзе да росту дзяржаўнага доўгу, канстатуюць адмыслоўцы.

«Цягам 2016 года дзяржаўны доўг Беларусі (унутраны і вонкавы) вырас з 32,5 % да 39,4 % ад ВУП. Сёлета рост дзяржаўнага доўгу працягваецца, і ён ужо перавысіў 40 % ад ВУП. Больш за ўсё ў гэтай сувязі непакоіць той факт, што рост не спыняецца, і не відаць прычынаў, па якіх ён мог бы спыніцца. Пастаянны рост дзярждоўгу сведчыць аб тым, што ў бюджэце ёсць дзірка, хоць фармальна дэфіцыту бюджэту няма», – паведаміла Thinktanks.by эксперт BEROC Кацярына Барнукова.

Беларускія эксперты прагназуюць у бліжэйшыя гады істотнае запавольванне росту эканомікі і зніжэнне канкурэнтаздольнасці беларускіх прадпрыемстваў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў