Эксперт з Казахстану: Адзіная надзея ў Беларусі, што Расея ўрэшце зломіць шыю


Елбасы, як называюць былога прэзідэнта Казахстану, аказаўся разумнейшым за кіраўніка Беларусі. І не таму, што ён сышоў у адстаўку. Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў: што ў іх падобнага, ды чым яны адрозніваюцца? У чым Казахстан зайшоў далёка наперад у параўнанні з Беларуссю? Мы папрасілі параўнаць Яўгена Жоўціса, казахскага праваабаронцу і грамадскага актывіста.

Я б хацеў пачаць з выказвання, якое пачуў ад аднаго з архітэктараў польскіх рэформаў Лешэка Бальцэровіча, былога міністра эканомікі. Ён сказаў выдатную фразу: што б мы ні рабілі, як бы мы ні круціліся і ні спрабавалі нешта адзін аднаму даказваць, сучасная паспяховае дзяржава, якая хоча ўстойліва развівацца, стаіць на трох кітах.

Кіт нумар адзін – рынкавая эканоміка, якая б яна ні была. З праблемамі сацыяльнага характару, але яна дазваляе нешта вырабляць і дзяліць. Але яна не працуе, калі няма другога кіта – вяршэнства права, то бок нармальнай сістэмы правілаў гульні, якія падтрымліваюць дэцэнтралізаваныя інстытуты, што пад уладаю закону.

Трэці кіт – дэмакратычныя рэформы ды інстытуты кіравання проста таму, што яны эфектыўныя. Яны дазваляюць мець зваротную сувязь, кантраляваць, як ужываецца закон ды іншае. Розныя краіны спрабуюць па-рознаму гэтыя пытанні развязваць. Ёсць выключэнні з правілаў накшталт Кітаю ды Сінгапуру, якія вельмі падабаюцца нашаму прэзідэнту. Але рынкавая эканоміка – гэта безумоўна. Не будзе рынкавай эканомікі – не будзе нічога, усё будзе бескарысна, як бы мы ні хацелі.

У чым Назарбаеў адназначна разумнейшы за Лукашэнку, дык у тым, што зразумеў гэта адразу. Захоўваючы палітычную ўладу, ён пачаў рэзка гэтую псіхалогію мяняць. Ён стаў пераломваць. Хоць яму ўвесь час казалі, што, у адрозненне ад Польшчы, мы шокавай тэрапіі не перажывём і не збіраемся ёю займацца.

Тым не менш гэта была класічная шокавая тэрапія. Проста кінуў у горан рынкавай эканомікі з усімі яе інстытутамі, абменнымі курсамі, абваламі ды іншым. Пачалі вучыць людзей бізнесу, прадпрымальніцтву, то бок перайшлі на зусім іншыя рэйкі.

Потым жа мы вярнуліся да дзяржаўнага алігархічнага капіталізму, які цяпер у эканоміцы ў асноўнай частцы прысутнічае. Але інфраструктура ўжо створаная. У гэтай частцы Назарбаеў аказаўся разумнейшым.

Па-другое, ён разумнейшы ў тым, што пабудаваў дачыненні з сусветнаю супольнасцю. Зрабіў іх больш адкрытымі. Пры гэтым захоўваючы свой аўтарытарны характар і аўтакратыю ў класічным варыянце. Ён вельмі разумна гэта зрабіў.

Па-трэцяе, вядома, вельмі шмат інвеставаў у адукацыю. Пачаў ствараць новую казахскую эліту на заходні прыклад. Таму, калі вы паглядзіце не толькі на праграму «Балашак» і накіраванне за мяжу, а на інстытуты і ўніверсітэты ў краіне – гэта ўсё класічныя сур’ёзныя бізнес-школы заходняга ўзору, якія рыхтуюць ужо новае пакаленне.

Так, няхай гэта тэхнакраты, не людзі, якія выхаваныя на ідэях свабоды, роўнасці і братэрства, але гэта ўжо іншае пакаленне. У гэтым, мне здаецца, Назарбаеў аказаўся значна разумнейшы за Лукашэнку. Ён хоць бы ў эканамічнай сферы сышоў ад «саўка».

ВІДЭА
Пратэсты ў Казахстане: дэманстранты заклікаюць да байкоту выбараў
2019.05.01 14:12

У эканамічнай сферы Савецкі Саюз пакінуў ззаду. Ён яго захаваў у дачыненні перад дзяржавай і грамадствам. Захаваў яго ў дамінанце грамадскай псіхалогіі, але ён адтуль сышоў. І зрабіў вельмі важны крок, бо, каб мы не рабілі, усім гэта давядзецца прайсці. Проста хтосьці будзе праходзіць гэты перыяд пазней і з меншымі магчымасцямі, якія давалі пачатак перабудовы і пачатак незалежнасці.

Як ні парадаксальна, Лукашэнка і Беларусь асацыююцца ў нашых грамадзянаў трохі з былым Савецкім Саюзам, з нейкаю цеплынёю ставяцца да таго, як гэта было тады. Быццам бы функцыянуе, быццам бы чыста, нешта адбываецца… Натуральна, перш за ўсё гэта старэйшае пакаленне, прыхільнікі былога сацыялістычнага шляху развіцця. Яны гэта прапагандуюць, як мне здаецца, не зусім разумеючы, што за ўсё трэба плаціць.

Прыйдзе час – і давядзецца гэта перабудоўваць, і выйдзе больш складан ў адрозненне ад таго, што тут ужо зроблена. Іншае пытанне, што ў гэтага апошняга кія ёсць іншы канец. Ён у тым, што, зрабіўшы гэты значны крок наперад, Назарбаеў не рэфармаваў палітычнай сістэмы, закансерваваўшы яе вакол эліты, якая існуе.

Ён зрабіў рынкавую эканоміку без вяршэнства права і без дэмакратычных інстытутаў кіравання. Таму самая па сабе эканоміка дастаткова сучасная, але яна ніякай аддачы, акрамя як пыласос, калі эліта ўцягвае ўсе гэтыя вяршкі ў сябе, нічога не дае.

І закон яна падтрымліваць не можа, і вяршэнства права, бо, як я ўжо казаў, вяршэнства права пагражае ім самім. У гэтым сэнсе, калі Беларусь – на пачатковым шляху развіцця ў частцы неабходнасці пераходу ў нармальную сучасную рынкавую эканоміку, то мы – на пачатковым этапе рэфармаванне двух другіх кітах. А дакладней, стварэння двух другіх кітоў, без якіх сучаснае развіццё Казахстану не магчымае.

Hавiны
Беларуская кава і сыр пармезан: што беларусы вязуць у Казахстан
2019.04.15 16:00

Чаму цяпер Лукашэнка мог бы навучыцца ў Казахстану? Краіны, звязанай з Расеяй, але ў той жа час якая мае большую свабоду дзеянняў. Лукашэнка па руках звязаны з Расеяй, і яна не дае яму адкрыцца. Ён бы хацеў адкрыцца, але ўжо не можа. Ён хоча паехаць у Еўропу, а Пуцін кажа – не, і ўсё.

Якое цяжкае пытанне. Разумею, гэтая свабода дзеяння, 25 гадоў, вынік таго, што рабіў Назарбаеў. Гэта сканструяваная мадэль стасункаў Назарбаева з Расеяй і з вонкавым светам – 25: вынік года вельмі мудры, хітрая і асцярожна палітыка, якая дазволіла яму цяпер да гэтага прыйсці.

На жаль, Лукашэнка, які значную частку часу сядзеў на крэдытах, датацыях, зніжэнні цаны на нафту ды іншым, і гэты момант страціў. І ў яго цяпер добрага выйсця з гэтай сітуацыі няма.

Адзіная надзея ў гэтым сэнсе ў Лукашэнкі ці Беларусі ў гэтай частцы – гэта тое, што Расея ўрэшце зломіць шыю. Эканамічна, бо яна, не зважаючы ні на што, калі не развяжа яшчэ якой-небудзь маленькай пераможнай ядравай вайнушкі, то ў нейкай ступені павінная надарвацца.

І ўжо займацца не вонкавым светам, а займацца сабою. Са зменаю той зусім бязглуздай мілітарызаванай, чэкісцкай эліты, якая цяпер ёю кіруе, на больш ці менш разумнае, хоць бы больш тэхнакратычнае, разумнае і рацыянальнае. У гэты момант з’явіцца тое, што мы называем вакном магчымасці. Я цяпер, калі мяне пытаюць, што Казахстану рабіць, заўсёды кажу: рыхтавацца да гэтага моманту. Што гэтая гадзіна «Х» прабʼе, бо нешта адбудзецца ў Расеі і гэтак далей, як гэта адбылося ў 1991 годзе.

Не быць, як у 1991 годзе, не гатовым. Трэба разумець, што і як трэба будзе рабіць. Таму я часта езджу ў Малдову, Грузію, Украіну, Усходнюю Еўропу, каб разумець, як яны пераходзілі да гэтых сістэмаў, якія ўжо працуюць. Да вяршэнства права, ужо нейкай формы дэмакратычнага кіравання, каб разумець, што трэба будзе рабіць, якія захады прымаць, як Канстытуцыю складаць. Бо ў гэтым сэнсе гэта «пачынай усё спачатку». Проста рыхтавацца.

Я не думаю, што ў Лукашэнкі цяпер ёсць нейкі сурʼёзны люфт. Ён выдатна бачыць ацэнкі і асцерагаецца, бо прадказаць Пуціна вельмі цяжка. У гэтым сэнсе ў Назарбаева трэба было нешта браць гадоў 20 таму і разумець, як ён гэта выбудоўваў. У гэтым сэнсе вонкавую палітыку ён вёў досыць разумна і вельмі тонка. І выбудаваў такую, што цяпер досыць моцна сабе дазваляе манеўраваць паміж дзяржавамі, дэманструючы абсалютную лаяльнасць Пуціну ды Расеі.

Інтэрв’ю паказалі ў праграме «ПраСвет» 26.04.2019

Фота: Mikhail Klimentyev/Russian Presidential Press and Information Office/TASS

Стужка навінаў