Эксперт: Падчас крызісу фаст-фуд будзе выцясняць беларускія рэстарацыі


У крызісныя часы ў Менску назіраецца росквіт кропак фаст-фуду.

Адбываецца гэта на фоне леташняга закрыцця вялікай колькасці класічных рэстарацый, бараў ды кавярняў. Аналітыкі мяркуюць, што ў гэтым годзе тэндэнцыя будзе працягвацца.

У 2015 годзе на беларускі рынак грамадскага харчавання ўвайшлі міжнародныя «фастфудаўскія» брэнды, як Burger King, Papa Johns, KFC, Dominos Pizza. Да таго ўжо прадстаўленыя, як McDonaldʼs, пашырылі сваю сетку.

У цэнтры Менску адкрылі беларускі фаст-фуд, на даручэнне Лукашэнкі

«З аднаго боку ў сегменце фаст-фуду не было канкурэнцыі, з другога – гэты рынак знаходзіцца пад меншым уплывам крызісных зʼяваў. Фаст-фуд традыцыйна працуе з маленькім чэкам, і ў крызісныя перыяды колькасць кліентаў вырастае – за кошт перацякання кліентаў з іншых сегментаў грамадскага харчавання. Пры гэтым установы з крыху больш высокім чэкам і саліднымі выдаткамі, пры адсутнасці прадуманай канцэпцыі, наадварот, уціскаюцца і сыходзяць з рынку», – выказала меркаванне старшыня асацыяцыі франчайзераў і франчайзі «Белфранчайзинг» Вольга Лявонцьева.

Паводле «Белфранчайзінг», у 2016 годзе ў Беларусі зʼявяцца чарговыя міжнародныя брэнды фаст-фуду.

НМ, belsat.eu, паводле Ej.by

Стужка навінаў