Эксперт па кулінарыі: «Гэта міф, што дранікі былі папулярныя ў Беларусі»


Эксперт па кулінарыі і кухарка Алена Мікульчык у «Размове Сцебуракі» распавядае пра сапраўдныя беларускія стравы і тое, чаму іх варта вярнуць на нашыя сталы.

Са з’яўляннем у рэстарацыях страваў беларускай кухні сітуацыя нагадвае замкнёнае кола: рэстаратары кажуць, што наведнікі замаўляюць піццу, а наведнікі кажуць, што хочуць сапраўднай беларускай кухні.

Мы жывем у цікавы час, калі беларусы адкрываюць беларускую кухню. Тое, што мы ведаем – гэта сялянская кухня, усё тое, што гатуюць на вёсцы. А нельга забывацца на гарадскую кухню, на шляхецкую, каралеўскую ды карчомную кухні. Гэта зусім розныя кухні. Паводле розных крыніцаў, перад трэцім раздзелам Рэчы Паспалітай на Беларусі было ад 15 % да 20 % шляхты. Яны ж штосьці елі.

Мае ўлюбёныя стравы – жур і праснакі з макам.

Калі падлічыць усе дні посту, атрымаецца 192 дні. Нашыя продкі не былі дурнямі, каб кепска харчавацца ў гэты час. Кожная беларуская страва, па-за мяснымі, мае як посны, так і скаромны варыянт. І посная кухня – больш распаўсюджаная і багатая, чым скаромная.

Калі мяне запрашаюць распрацаваць меню для рэстарацыі, я кажу, што ўсё што заўгодна – толькі не дранікі. Тое, што дранікі былі папулярныя ў Беларусі – гэта міф.

Крызіс дапамагае адраджаць беларускую кухню, бо з эканамічнага пункту гледжання яна больш бюджэтная.

Глядзіце поўную размову Усевалада Сцебуракі з Аленай Мікульчык у відэа.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/ac3Yy5-SVYg”][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў