Эксперт: Калі Калаур атрымае загад Лукашэнкі запусціць станок, сілаў супрацьстаяць гэтаму ў яго не будзе


Павел Калаур.
Фота: http://www.nbrb.by/

Старэйшы аналітык «Альпары Еўразія» Вадзім Іосуб у інтэрв’ю «Белсату» адзначыў, што канфлікт паміж Нацыянальным банкам і прыхільнікамі запуску друкарскага станка існаваў заўсёды, але апошнім часам ён абвастрыўся.

За друкаванне грошай, імаверна, можа выступаць адміністрацыя Аляксандра Лукашэнкі, урад і дырэктары буйных прадпрыемстваў. Але Павел Калаур супраціўляецца гэтаму рашэнню.

«Мы бачым, што і летась давалася актыўная дапамога стратным прадпрыемствам, працягвала выкарыстоўвацца дырэктыўнае крэдытаванне. Аднак пакуль для такога крэдытавання выкарыстоўваліся запасы ўраду, атрыманыя за кошт прафіцыту бюджэту папярэдніх гадоў. Летась гэты прафіцыт актыўна траціўся: я думаю, што ён будзе цалкам растрачаны да канца года. Неабходнасць пастаяннага падтрымання прадпрыемстваў ніхто не адмяняў, таму тут мусіць востра стаць пытанне пра запуск друкарскага станка», – заявіў старэйшы аналітык кампаніі «Альпары Еўразія».

Паводле Вадзіма Іосуба, звальненне Калаура, пра што даўно ходзяць чуткі, адназначна будзе сігналам, што неўзабаве ўлады пачнуць друкаваць грошы. Аднак гэта можа адбыцца і без адстаўкі кіраўніка Нацбанку.

«Пакуль ён супрацьстаіць лабіяванню. Але калі Калаур атрымае наўпроставы загад Лукашэнкі запусціць станок, і Лукашэнка не прыме ягонай адстаўкі, то сілаў супрацьстаяць гэтаму ў Паўла Калаура не будзе, як і ў любога беларускага чыноўніка», – кажа эксперт.

Hавiны
Лукашэнка пра санкцыі: Мы мусім навучыцца супрацьстаяць гэтаму. Клінам свет на Еўразвязе не сышоўся
2021.01.15 11:48

Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня прыняў з дакладам старшыню праўлення Нацыянальнага банку Паўла Калаура і свайго памочніка Валерыя Бельскага.

«Грошай сёння ў свеце мора. І тым больш нічым не забяспечаных, надрукаваных, укінутых і гэтак далей. Іх трэба неяк звязваць, усё ж гэта разумеюць», – заўважыў ён.

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў