Экскурсавод з Нясвіжскага замку распавяла расейцам, што беларуская мова – «дыялект польскай мовы»


Фізік Ягор Лебядок разам з групай расейскіх турыстаў наведаў Нясвіжскі замак і падзяліўся сваймі ўражаннямі ад экскурсіі ў «Facebook’у». Паводле яго, экскурсавод назвала беларускую мову «сялянскаю».

Трэці раз тут, але першы раз наведаў палац з экскурсаводам. Хоць экскурсавод крыху сапсавала настрой («белорусский язык начал формироваться в середине 19 века», «белорусский язык – это диалект польского языка», «белорусский язык – крестьянский язык», «Статут ВКЛ написан на церковном языке или на старославянском языке» і да т.п. трызненне), але ж у бібліятэцы пабачыў копію тома архіва Радзівілаў, прысвечанага мапам і планам родных Смалявіч 1749-1916 гг., што палепшыла настрой разам з вінішкам «Академическое», – напісаў Лебядок.

«Гэта дзікунства. Калі інфармацыя пацвердзіцца, дык супрацоўнік больш працаваць не будзе», – пракаментаваў сітуацыю дырэктар запаведніка «Нясвіж» Сяргей Клімаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле euroradio.fm

Стужка навінаў