Экс-прэзідэнта Паўднёвай Карэі асудзілі за карупцыю


Былога прэзідэнта Паўднёвай Карэі Лі М’янг Пака асудзілі да 17 гадоў пазбаўлення волі за карупцыю, пра гэта паведамляе Yonhap.

Яшчэ ў 2018 годзе Лі М’янг Пак атрымаў 15 гадоў зняволення і штраф у памеры 18 мільярдаў вон (больш за 15 мільёнаў долараў ЗША). Але вясной 2019 года яго вызвалілі пад заклад па стане здароўя.

Суд высветліў, што экс-прэзідэнт карыстаўся сваймі паўнамоцтвамі ў інтарэсах кампаніі па вытворчасці аўтазапчастак «DAS», якой ён фактычна валодаў. Таксама былога прэзідэнта абвінавачваюць у атрыманні хабараў ад кампаніі «Samsung Electronics».

На судзе прагучала, што Лі М’янг Пак атрымаў хабараў у памеры 9,4 мільярда вон (каля 8 мільёнаў долараў) і прысвоіў 25,2 млрд вон (21 мільён долараў) у кампаніі «DAS». Але былы кіраўнік краіны не прызнаў сваю віну.

Hавiны
Беларусь і Паўднёвая Карэя могуць скасаваць візы
2015.10.16 12:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў