Экс-прэзідэнта Паўднёвай Карэі асудзілі на 15 гадоў турмы


Былы прэзідэнт Паўднёвай Карэі асуджаны на 15 гадоў турмы. Суд прызнаў палітыка вінаватым у карупцыі, ухіленні ад выплаты падаткаў і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Агулам Лі Мён Бак абвінавачваўся паводле 16 пунктаў. Пракурор патрабавала для былога прэзідэнта краіны 20 гадоў турэмнага зняволення.

Паводле матэрыялаў справы Лі ствараў адмысловыя фонды, сродкі з якіх прызначаліся для хабараў службовым асобам. Апрача таго палітыка прызналі вінаватым у атрыманні плацяжу ад Samsung Electronics Co. у памеры 5,85 мільёна долараў.

Лі Мён Бак адмаўляўся ад прызнання віны, каментуючы, што абвінавачванні высоўваюцца існымі ўладамі краіны з мэтай дыскрэдытацыі апазіцыі. Знаходзіўся ён на пасадзе прэзідэнта Паўднёвай Карэі з 2008 па 2013 год.

Лі Мён Бак – пяты па ліку паўднёвакарэйскім экс-прэзідэнт, які стаў фігурантам крымінальнай справы. Яго папярэднік, Пак Кын Хе асуджаны на 25 гадоў турэмнага зняволення.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў