Экс-прэзідэнта Кыргызстану накіравалі на псіхіятрычную экспертызу


Алмазбека Атамбаева, былога прэзідэнта Кыргызстану накіравалі на судова-псіхіятрычную экспертызу. Прэсавая служба МУС краіны паведамляе, што працэдура з’яўляецца абавязковай для падазраваных у здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Былога кіраўніка Кыргызстану Алмазбека Атамбаева абвінавачваюць у захопе закладнікаў падчас спробы яго затрымання ў паселішчы Кой-Таш. Агулам у гэтай справа праходзяць 16 асобаў.

«Вынесеныя пастановы аб прызначэнні судова-псіхіятрычнай экспертызы 16 падазраваным, у тым ліку Атамбаеву Алмазбеку Шаршэнавічу, якія накіраваны ў РЦПЗ МЗ Кыргызскай Рэспублікі», – адзначаецца ў пастанове МУС Кыргызстану.

7 жніўня сёлета падчас спробы арышту Атамбаева распачалася страляніна. Прыхільнікі былога прэзідэнта захапілі і пратрымалі ў закладніках шасцярых байцоў спецназу больш за 12 гадзінаў. 8 жніўня Алмазбек Атамбаеў здаўся ўладам. Агулам за два дні супрацьстаяння сілавікоў і прыхільнікаў Атамбаева па медычную дапамогу звярнуліся 98 асобаў. Адзін пацярпелы, баец «Альфа» – памёр.

Былы кіраўнік дзяржавы падазраецца ў здзяйсненні некалькіх цяжкіх злачынстваў, на маёмасць экс-прэзідэнта і яго сямʼі накладзены арышт.

Меркаванні
Захапіць прэзідэнта
2019.08.09 11:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў