Экс-прэзідэнт Польшчы: у нас былі прыватныя гутаркі, і я зразумеў, што ў Лукашэнкі падваенне асобы


Экс-прэзідэнт Польшчы Александэр Квасьнеўскі ў інтэрвʼю Бі-Бі-Сі выказаўся наконт асобы Аляксандра Лукашэнкі і даў ацэнку цяперашнім падзеям у Беларусі.

Квасьнеўскі стаў прэзідэнтам Польшчы ў 1995 годзе – праз год пасля абрання Лукашэнкі.

«Калі я сустрэў Лукашэнка, а мы аднаго ўзросту і былі даволі маладыя, ён стаў прэзідэнтам, калі яму было 40, мне 41 год, дык вось, у нас былі прыватныя гутаркі, і я зразумеў, што ў Лукашэнкі падваенне асобы. З аднаго боку, ён – мачо, ён любіць ім быць. Вядома, гэта з-за яго тэмпераменту, яго мінулага, яго адукацыі, а дакладней, шчыра кажучы, адсутнасці адукацыі. Часам ён адчуваў, што можа зрабіць усё, што хоча, ніякіх абмежаванняў, ніякіх межаў. Ён – моцны, ён – самы найлепшы, і гэтак далей. І ягоная асоба мачо была незвычайна моцна выражаная.

Але я бачыў і іншага Лукашэнка. Калі мы з ім праводзілі неафіцыйныя перамовы сам-насам, вельмі часта ён быў незвычайна прагматычным чалавекам, цвяроза ацэньваў сітуацыю, разумеў мяжы, разумеў, што неабходна зрабіць, ён быў гатовы ісці на кампраміс.

Вядома, гэта было некаторы час таму, але ўсё роўна, у мяне такое пачуццё, што па-ранейшаму існуе Лукашэнкі з гэтымі двума складнікамі сваёй асобы, нават калі прагматычная частка яго асобы – усяго 20%. Я бачыў такога Лукашэнка і раней», – распавёў былы прэзідэнт Польшчы.

У апошні раз Квасьнеўскі гутарыў з Лукашэнкам падчас інаўгурацыі Пятро Парашэнкі ў Кіеве ў 2014 годзе. Тады яны размаўлялі амаль дзве гадзіны. У тым ліку закранулі тэму, ці можа стаць малодшы сын Лукашэнкі ягоным пераемнікам.

«Так, вядома, мы пра гэта казалі. Хоць гэта было некалькі гадоў таму, Коля быў маладзейшы, і нашая размова была напалову жартоўнай, напалову сур’ёзнай. Але я думаю, што гэта ў яго на розуме, і гэта блізка да яго ўяўленняў пра будучыню», – адзначыў экс-прэзідэнт Польшчы.

Фота
«Саша, сДРысни». Як беларусы павіньшавалі Лукашенку? Шмат ФОТА
2020.08.30 22:22

Што тычацца цяперашняй сітуацыі ў Беларусь, то Квасьнеўскі прызнаўся: ён не чакаў такіх маштабных пратэстаў. Паводле палітыка, апошнія падзеі паказваюць, што Лукашэнка не такі моцны, як многія лічылі.

«Галоўнае пытанне заключаецца ў рашучасці пратэстоўцаў. Калі людзі на вуліцы працягнуць пратэставаць, калі будзе больш пратэстаў на заводах, забастоўкі – вельмі важны фактар, тады сітуацыя для Лукашэнкі будзе значна больш складанай. Жорсткія метады не спрацуюць ці створаць драматычныя сітуацыі з ахвярамі. І тады пытанне ў тым – што здарыцца далей? І гэта вельмі складана прадказаць», – адзначыў ён.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў