Экс-прэзідэнт Кыргызстану Атамбаеў застанецца за кратамі да кастрычніка


Суд у Бішкеку працягнуў тэрмін арышту экс-прэзідэнта Кыргызстану Алмазбека Атамбаева да 26 кастрычніка, паведаміў адвакат былога кіраўніка дзяржавы Сяргей Слесараў, піша interfax.

«Першамайскі раённы суд падчас выязнога пасяджэння, якое адбывалася ў Дзяржкамітэце нацбяспекі, прыняў рашэнне пакінуць пад вартай Атамбаева да 26 кастрычніка», – сказаў Слесараў.

Адвакат заявіў, што ўжо неаднаразова сутыкаецца з парушэннем крымінальна-працэсуальнага заканадаўства з боку судовых і следчых органаў.

«Само выязное пасяджэнне, закрыты рэжым правядзення судовых пасяджэнняў ідуць насуперак КПК і Канстытуцыі Кыргызстану», – падкрэсліў ён.

Дом экс-прэзідэнта Кыргызстану штурмаваў спецназ, але Атамбаеў не затрыманы

Затрыманне былога прэзідэнта Кыргызстану ў выніку вылілася ў два дні супрацьстаяння сілавікоў і прыхільнікаў Атамбаева.

Былы прэзідэнт Кыргызстану Атамбаеў здаўся ўладам

Цягам гэтых двух дзёг (7-8 жніўня) усяго па медычную дапамогу звярнуліся 98 чалавек. Адзін пацярпелы, баец «Альфа» – памёр. 11 працаўнікоў сілавых структур былі пераведзены ў шпіталь, 13 пацярпелых атрымліваюць стацыянарнае лячэнне, 83 пацярпелых адпраўленыя на амбулаторнае лячэнне.

Калі і як скончыцца ў Беларусі эпоха першага прэзідэнта?

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары