Экс-намесніка старшыні Лагойскага райвыканкаму затрымалі за хабар дахам


Супрацоўнікі Упраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю заяўляюць, што чыноўнік Лагойскага райвыканкаму атрымаў ад прадстаўніка камерцыйнага прадпрыемства Менскай вобласці хабар за прадастаўленне апошняму дадатковых аб’ектаў для правядзення будаўнічых работ на тэрыторыі Лагойскага раёну. Аднак хабар ён атрымаў не ў выглядзе грошай, а ў выглядзе ўстаноўкі даху ў доме чыноўніка.

«Аператыўнікі ўстанавілі, што кошт устаноўкі даху, а менавіта выкананыя працы па прыстройванню кроквеннай сістэмы і даху на дому, які будуецца, былі істотна заніжаныя, а менавіта на суму больш за 6 тыс. рублёў. Такім чынам, зэканомленыя сродкі і прадастаўленне «ліпавага» падраду на будаўніцтва стала падставай для падазрэнняў у хабарніцтве. На гэты час высвятляецца прыналежнасць 53-гадовага фігуранта да іншых фактах супрацьпраўнай дзейнасці», – паведамляе сайт УУС Менаблвыканкаму.

У дачыненні да затрыманага чыноўніка распачатая крымінальная справа па ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці). Ён знаходзіцца ў статусе падазраванага.

Стужка навінаў