Экс-намеснік міністра аховы здароўя асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі


Былы намеснік міністра аховы здароўя Валерый Шаўчук асуджаны судом Савецкага раёну Менску да шасці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пра гэта паведамляе TUT.by.

Шаўчук, паводле рашэння суда, прызнаны вінаватым паводле ч. 3 арт. 430 КК (Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) і па ч. 1, 2 арт. 209 КК (Махлярства). Спачатку Валерыя Шаўчука вінавацілі толькі ў атрыманні хабару. Пазней высветлілася, што чыноўнік атрымаў мабільны тэлефон і скураны партфель, але за «падарункі так і не аддзячыў». Таму следства палічыла гэта махлярствам.

«Справа 21-го»: у Менску зноў судзяць за карупцыю ў сферы аховы здароўя

У сваю чаргу Шаўчук не прызнаў віну. Ён лічыць, што мабільнік і партфель – гэта ўсяго толькі падарунак. Некаторыя іншыя эпізоды справы ён наагул адмаўляў.

Валерыя Шаўчука затрымалі 25 лютага бягучага году.

«Справа медычных функцыянераў», або «справа медыкаў», распачалася летам 2018 года. КДБ абвясціў пра выкрыццё маштабнай карупцыйнай схемы, звязанай з набыццём медычнага абсталявання. Усяго па справе праходзіць больш за 50 чалавек. Паводле следства, хабары даходзілі нават да $ 350 тыс.

Год «справе медыкаў»: куды зніклі мільены долараў і дзе фігуранты?

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары