Экс-начальніка Веткаўскага РАУС будуць судзіць


У дачыненні да былога начальніка Веткаўскага РАУС, які ўдарыў 16-гадовага падлетка, распачатая крымінальная справа. Матэрыялы справы ўжо перададзеныя ў суд Чыгуначнага раёну Гомля, у бліжэйшы час пачнуцца слуханні.

Пра гэта паведамляе TUT.BY.

Інцыдэнт з удзелам начальніка Веткаўскага РАУС здарыўся 25 красавіка.

Па інфармацыі TUT.BY, у момант канфлікту міліцыянт знаходзіўся ў стане алкагольнага апʼянення. Мужчына ўдарыў падлетка кулаком у жывот і ў галаву. Калі на месца інцыдэнту прыбылі супрацоўнікі міліцыі, ён ударыў падлетка яшчэ раз у галаву.

Расследаваннем здарэння займалася УСК па Гомельскай вобласці.

Стужка навінаў