Экс-начальніка крымінальнага вышуку судзяць за «абразу» аператыўніка


У судзе Маскоўскага раёна Менску пачалі разглядаць справу Дзмітрыя Кулакоўскага, які яшчэ летась узначальваў службу крымінальнага вышуку ў Заводскім РУУС сталіцы, піша «Наша Ніва». Былога міліцыянта абвінавачваюць у абразе аператыўніка Упраўлення ўласнай бяспекі.

Паводле версіі следства, Дзмітрый Кулакоўскі пакінуў абразлівы каментар пад фота дзейнага супрацоўніка УУБ у суполцы «Карнікі Беларусі». Сам абвінавачаны гэта абвяргае і сцвярджае, што нават не ведае аператыўніка, пра якога ідзе гаворка.

«Мяркую, што супрацоўнікі УУБ вырашылі мяне правучыць, паказаць іншым супрацоўнікам, што не варта звальняцца, бо вось, што з імі будзе, – так з’явілася гэтая справа. Мяне трымалі 27 содняў [у ізалятары. – НН], ад мяне патрабавалі прызнаць, што я спрабаваў прадаць інфармацыю пра супрацоўнікаў міліцыі, але я адмовіўся».

Былога аперытыўніка абвінавачваюць паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу. Яму пагражае да 3 гадоў абмежавання волі.

Кулакоўскі звольніўся з МУС 18 жніўня, а ў верасні выклаў фота міліцэйскай формы на фоне сметніцы. У кастрычніку яго затрымалі ля ўласнага дому і далі 12 содняў арышту на Акрэсціна, аднак адразу пасля выхаду дадалі яшчэ 12. Амаль увесь тэрмін экс-міліцыянт правёў у карцары, на знак пратэсту ён праглынуў чатыры металічныя прадметы. Толькі пасля розгаласу ў медыях арыштанта перавялі ў звычайную камеру.

Hавiны
Былога міліцыянта, якога катавалі на Акрэсціна, ізноў затрымалі. Гэтым разам па «крыміналцы»
2020.12.07 18:59

У той жа час на Кулакоўскага завялі крымінальную справу, але захаду стрымання не абралі. У снежні ён паспрабаваў з’ехаць ва Украіну, аднак на мяжы мужчыну затрымалі ды пасля ўзялі пад варту. Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў яго палітвязнем.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў