Экс-міністар друку Расеі: Крым – гэта такая ж з'ява, як Манака


Ці можна параўнаць Косава з Крымам? Гэтае пытанне гучала падчас другой серыі міжнароднага ток-шоу «Тэрыторыя праўды» на Белсаце. Выпуск быў прысвечаны аперацыі НАТО ў Югаславіі – самай рэзананснай у гісторыі Альянсу.

Умяшанне НАТО ў югаслаўскі канфлікт у 1999 годзе і наступнае прызнанне незалежнасці Косава часта выкарыстоўваецца Расеяй як апраўданне анексіі Крыму. Паводле аднаго з гасцей праграмы, прафесара МДІМА і былога міністра друку Расеі Сяргея Грызунова, Крым ніколі не быў украінскім, але і не павінен быць толькі расейскім.

«Калі б я быў кіраўніком нашай краіны, я б абавязкова ўключыў найбуйнейшую прапагандысцкую кампанію, накіраваную на тлумачэнне таго, што падарунак, які зрабіў Мікіта Сяргеевіч Украіне, уручыўшы ім Крым, што гэта быў несур’ёзны крок. Крым ніколі не быў чыста ўкраінскім. Гэта такая ж міжнароднае зʼява, як Манака. Трэба было зрабіць Крым незалежнай дзяржавай», – заявіў падчас дыскусіі Сяргей Грызуноў.

Таксама ў другой серыі «Тэрыторыі праўды» прынялі ўдзел:

  • Андрэй Цецярук, народны дэпутат Украіны, палкоўнік, камандзір дабравольніцкага батальёна міліцыі спецыяльнага прызначэння «Міратворац», Украіна
  • Павел Фляйшар, прэзідэнт Інстытуту прагназавання і міжнародных даследаванняў, эксперт у пытаннях бяспекі, Польшча
  • Марус Лаўрынявічус, галоўны эксперт Віленскага інстытуту палітычнага аналізу, Літва

Цягам сакавіка кожную сераду а 21:25 глядзіце «Тэрыторыю праўды» ў эфіры нашага тэлеканалу, а пазней на старонцы belsat.eu і YouTube-канале Вот так.

Стужка навінаў