Экс-міліцыянт звярнуўся да былых калегаў: Будзьце з народам, мужыкі!


Былы міліцыянт з Горадні звярнуўся да тых, хто за $ 450 выразае артыкулы з газеты «На страже» і ўклейвае ў канспекты па ідэалогіі.

Экс-міліцыянт з Горадні Міхаіл Куцко запісаў зварот да сваіх былых калегаў – тых, хто зараз працуе ў праваахоўнай сістэме.

«Добры дзень! Я былы оперупаўнаважаны аддзелу па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Ленінскага РУУС гораду Горадня Куцко Міхаіл Уладзіміравіч. Да нядаўняга часу я адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі №3 па незаконнаму абвінавачванню і судоваму прысуду.

Я хачу звярнуцца ад сябе да сваіх былых калегаў. Так, будзьце сапраўды з народам. І будзьце, напэўна, усё ж афіцэрамі. На сённяшні дзень мне дакладна добра вядома, што, у прынцыпе, да вас ставіцца сістэма, напэўна, больш як да дзяцей. Газета «На страже», усім вам вядомая, у якой друкуюцца тэмы па ідэалогіі, з штрыхамі пад нажніцы, якую вы выразаеце і ўклейваеце ў канспект па ідэалогіі. Калі ў вас няма гэтай тэмы, вас пазбаўляюць адсоткаў ад надбавак. За якую стабільнасць вы на сённяшні дзень радзееце? За якую? За заробак у $ 450? Я адсядзеў, выйшаў з турмы і маю легальны даход утрая больш. Будзьце з народам, мужыкі!»

Hавiны
Былы міліцыянт з Горадні сцвярджае, што супраць яго рыхтавалі правакацыю
2020.06.27 16:20
Стужка навінаў