Экс-кіраўніка Жодзінскага гарвыканкаму вінавацяць у карупцыі пры будаўніцтве шматкватэрных дамоў


Паводле Следчага камітэту, экс-старшыня Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэту Юрый Шары за хабары «спрыяльна вырашаў пытанні ў інтарэсах прыватных арганізацыяў-забудоўнікаў аб будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў у Жодзіне». Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе СК.

Экс-чыноўніка таксама вінавацяць у беспадстаўным пералічэнні грошаў у асабліва буйным памеры блізкім да яго прадпрымальнікам. Старшыню Жодзінскага гарвыканкама затрымалі працаўнікі ГУБАЗіК МУС і УУС Менаблвыканкама летась у кастрычніку непасрэдна пасля атрымання чарговага хабару, адзначаюць праваахоўнікі.

Юрый Шары. Фота https://zhodinonews.by/

Следства па справе завершанае. Былому кіраўніку Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэту высунулі абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 426 (перавышэнне службовых паўнамоцтваў), ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса. Ён знаходзіцца пад вартаю.

Акрамя экс-старшыні гарвыканкаму, у якасці абвінавачаных прыцягнуты двое грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў перадачы хабару.

57-гадовы чыноўнік займаў пасаду старшыні Жодзінскага гарвыканкаму з 2016 па 2018 гг.

Hавiны
Экс-памочніка Лукашэнкі пакаралі 12 гадамі зняволення
2019.07.05 10:54

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў