Экс-кіраўніка Скідзельскага цукровага камбінату асудзілі на 5 гадоў калоніі


Цукар.
Фота: cukar.by

Аднаго з былых кіраўнікоў Скідзельскага цукровага камбінату асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пра гэта паведамілі Hrodna.life у Гарадзенскім раённым судзе.

Былы намеснік гендырэктара Скідзельскага цукровага камбінату Сяргей Кулікоўскі адказваў за набыццё і перапрацоўванне цукровых буракоў і сырца. Яго затрымалі ў ліпені 2020 года.

19 студзеня 2021-га суд прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 430 КК – атрыманне хабару і атрыманне хабару паўторна. Таксама яму трэба будзе сплаціць штраф 14 500 рублёў. Ён на пяць гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.

Сяргей Кулікоўскі мае 10 дзён, каб абскардзіць прысуд.

Паведамляецца, што Сяргей Кулікоўскі не звязаны з гучнай цукровай справай, фігурантаў якой затрымлівалі ўзімку мінулага года.

Hавiны
«Цукровая справа»: разбіраемся, што адбываецца з цукрам і чаму ў Расеі ён таннейшы
2020.01.28 17:01

МГ belsat.eu

Стужка навінаў