Экс-кіраўніка Салігорскага раёну прысудзілі да 8 гадоў калоніі


Суд Менскай вобласці прысудзіў экс-кіраўніка Салігорскага раёну Аляксандра Рымашэўскага, якога абвінавацілі ў атрыманні хабару (ч.3 арт. 430 КК), да 8 гадоў узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй.

Па дадзеных дзяржабвінаваўцы, Аляксандр Рымашэўскі атрымліваў хабар чатыры разы. Агульная сума ўзнагароджання – 16 900 долараў. Былы чыноўнік сваю віну не прызнаў.

Нагадаем, 30 траўня на аўтадарозе ў Капыльскім раёне ў момант атрымання хабару праваахоўнікі затрымалі старшыню Салігорскага райвыканкаму. Грошы – 2,7 тысячы долараў яму даваў Уладзімір Міхалюк, прадстаўнік кампаніі «Белрасаграсэрвіс». Паводле дадзеных аператыўнікаў, старшыня райвыканкаму працяглы час злоўжываў уладай і службовымі паўнамоцтвамі пры вырашэнні пытанняў па закупцы сродкаў аховы раслін, насення і запасных частак для сельгастэхнікі аграпрамысловых прадпрыемстваў і арганізацыяў Салігорскага раёну.

 

ІІ, belsat.eu; паводле TUT.by

Стужка навінаў