Экс-кіраўніка Інтэрпола Мэна Хун Ўэя асудзілі ў Кітаі да 13,5 гадоў турмы


Мэн Хун Ўэй, які раней узначальваў Інтэрпол, прызнаны вінаватым у карупцыі і асуджаны да 13 з паловай гадоў пазбаўлення волі. Такі прысуд агучыў суд у КНР, паведамляе DW.com.

Экс-кіарўнік Інтэрполу Мэн Хун Ўэй.
Фота: POOL New / Reuters / Forum

Акрамя 13 з паловаю гадоў турэмнага зняволення, Мэн Хун Ўэй заплаціць штраф у памеры два мільёны юаняў (каля 260 тысячаў еўраў).

Пасля абрання на пасаду старшыні Інтэрполу Мэн Хун Ўэй у 2016 годзе пераехаў у французскі Ліён. Але ў верасні 2018 года Мэн знік, што выклікала вялікі рэзананс. Пазней стала вядома, што ён накіраваўся ў Кітай, дзе яго затрымалі паводле падазрэнняў у карупцыі.

Суд па яго справе распачаўся ў чэрвені летась. Мэн Хун Ўэй прызнаўся, што атрымліваў хабары на агульную суму каля 2,1 млн долараў у той час, калі ён узначальваў марскую паліцыю і займаў пасаду намесніка міністра грамадскай бяспекі КНР.

Hавiны
Зніклы кіраўнік Інтэрполу падаў у адстаўку. Яго трымаюць пад вартай у Кітаі
2018.10.08 08:58

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў