Экс-кандыдат у прэзідэнты РФ Павел Грудзінін згаліў вусы – ён прайграў заклад Юрыю Дудзю


Экс-кандыдат у прэзідэнты Расеі, камуніст Павел Грудзінін выклаў у сваім Twitter відэа, дзе ён голіцца. «Я чалавек слова і справы», – адзначыў ён.

Нагадаем, напярэдадні выбараў журналіст і блогер Юрый Дудь і Павел Грудзінін дамовіліся, што калі Грудзінін набярэ 15% галасоў, то Дудзь стрыжэцца нагала, а калі не набярэ – Грудзінін зголіць вусы. Паводле афіцыйных вынікаў, Грудзінін на выбарах набраў толькі 11,77%.

https://twitter.com/GrudininPavel/status/977537877130252290

Грудзінін заявіў, што насамрэч за яго прагаласавалі значна больш, выбары былі сфальсіфікаваныя, але фармальна ён заклад усё ж прайграў і мусіць адказваць за свае словы.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў