Эколагі заклікаюць захаваць менскую Асмалоўку


Сюжэт «Белсату» пра абарону Асмалоўкі

Экалагічныя арганізацыі звярнуліся ў Беларускую рэспубліканскую навукова-метадычну раду Міністэрства культуры з просьбай надаць мікрараёну Асмалоўка статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Сваю просьбу яны тлумачаць экалагічнымі фактарамі.

Пад зваротам падпісаліся актывісты абʼяднанняў «Зялёная сетка», «Экадом», «Генплан – для менчукоў!», Менскае роварнае таварыства і інш.

Глядзіце таксама >>> Жыхарка Асмалоўкі: Хто набудзе, той і скарыстаецца, а нас выкінуць

«Мы мяркуем, што Асмалоўка – гэта зялёная зона, якая сфармавалася. Яна прадстаўлена рознавекавымі насаджэннямі са значнай доляй 70-гадовых дрэваў, што былі пасаджаныя ў перыяд фармавання мікрараёну. Гэта стварае ансамбль дрэвастояў і архітэктуры аднаго веку, які ўжо амаль страчаны ў Менску. На тэрыторыі Асмалоўкі растуць 1300 дрэў і кустоў, у іх складзе прысутнічаюць віды абарыгеннай (карэнны) і інтрадуцыраванай (некарэннай) флоры, паспяхова адаптаванай да ўмоваў урбанізаванага асяроддзя», – пішуць эколагі ў сваім звароце.

23 лістапада Міністэрства культуры разгледзець пытанне надання ўнікальнаму мікрараёну, якому пагражае знішчэнне, статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў