Экіпаж SpaceX – на МКС. Стыкоўка прайшла без праблем


Карабель «Crew Dragon» амерыканскай кампаніі «SpaceX» вядомага прадпрымальніка і вынаходніка Ілана Маска паспяхова састыкаваўся з Міжнароднай касмічнай станцыяй.

Экіпаж «Crew Dragon» – два ветэраны-астранаўты. Для Робэрта Бэнкена і Дагласа Хэрлі гэта ўжо трэці палёт у космас.

ЗША ўпершыню за 9 гадоў адправілі касмічны карабель са сваёй тэрыторыі, а не з касмадрому «Байканур» у Казахстане. Праграму выкарыстання шматразовых шатлаў «Space Shuttle» Злучаныя Штаты спынілі ў 2011 годзе пасля трох няўданых запускаў, два з якіх скончыліся трагедыяй – узарваліся разам з экіпажамі.

Кампанія «SpaceX» плануе арганізоўваць камерцыйныя палёты ў космас. Адна ноч на арбіце можа каштаваць касмічным турыстам каля $ 35 000.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў