Эканоміка Беларусі запавольваецца


Рост валава ўнутранага прадукту Беларусі скарачаецца і ў студзені-жніўні склаў амаль на адсотак меней, чым у першым квартале бягучага году.

Агулам, з пачатку году і па жнівень месяц ВУП краіны вырас на 3.7 % у параўнанні ў студзенем-жніўнем 2017 году, паведамляе Белстат. Зрэшты і так паказнік, у параўнанні з мінулымі гадамі з’яўляецца аптымістычным. Справа ў тым, што беларускія ўлады запланавалі на сёлета рост эканомікі не меней за 3,5 %. Паводле ж ацэнкі міжнародных фінансавых арганізацыяў прырост ВУП складзе каля трох адсоткаў.

Летась рост ВУП склаў 2.4 %. А 2016 і 2015 гады адзначыліся скарачэннем на 2.6 % і на 3.9 % адпаведна.

У наступным годзе урад краіны спадзяецца, што эканоміка вырасце на 4 адсоткі.

СК, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары