Эканамісту Яраславу Раманчуку забаранілі ўезд у Шэнгенскую зону


Эканаміста Яраслава Раманчука ўключылі ў «чорныя спісы» Шэнгенскай зоны. Пра гэта прэзідэнт Навукова-даследчага цэнтру «Мізэса» даведаўся, калі спрабаваў зрабіць візу ў Літоўскай амбасадзе.

У Літоўскай амбасадзе эканамісту Яраславу Раманчуку адмовілі ў атрыманні візы. Прычынаю адмовы сталася тое, што эканаміст нясе «пагрозу нацыянальнай бяспецы».

«Я пісьмова звярнуўся да консула, з просьбай патлумачыць прычыны, але мне прыйшоў адказ, у якім сказана, што я маю права звяртацца ў суд і аспрэчваць адмову. Цікава, што пазней я сустракаўся з амбасадарам Францыі і атрымаў французскую нацыянальную візу. Але я не магу атрымаць візу ў Шэнген зону, бо Літва ўключыла мяне ў чорны спіс і я не ведаю, чаму і як», – распавёў «Белсату» Яраслаў Раманчук.

Яраслаў Раманчук, прэзідэнт Цэнтру «Мізеса».
Фота: «Белсат»

Эканаміст звязвае рашэнне Літвы з сваймі каментарамі.

«Я раней часта атрымліваў візы праз літоўскую амбасаду. Але адмова адбылася пасля таго як я пачаў крытыкаваць, ці ставіць пытанне наконт кантрабанды цыгарэт у Літву, а гэта ж не можа быць без кантролю сілавых спецслужбоўцаў і паўкрымінальных структураў Літвы. Таксама я пачаў крытыкаваць, чаму беларусаў выкінулі з будаўніцтва газаправоду, казаў таксама пра БелАЭС нядаўна, але мая пазіцыя блізкая да афіцыйна літоўскай. Але ў любым выпадку для мяне дзіўна, чаму без папярэджання, без абгрунтавання, проста ўзялі і такім чынам зрабілі», – кажа Яраслаў Раманчук.

Hавiны
Праз рост коштаў на візы беларусы стануць менш выязджаць у ЕЗ
2020.01.09 15:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў