Эканаміста Сяргея Чалага аштрафавалі за ўдзел у «Чарнобыльскім шляху»


17 траўня суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў на дзесяць базавых велічыняў (255 рублёў) эканаміста Сяргея Чалага за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі «Чарнобыльскі шлях». Рашэнне было вынесена нягледзячы на супярэчнасці, якія прагучалі ў словах міліяцынтаў-сведак, распавёў «Белсату» эканаміст.

«Для суддзі было дастаткова, што я быў на месцы збору ўдзельнікаў шэсця і далей ішоў у складзе гэтай калоны. А тое, што я быў апрануты па-іншаму, чым казаў міліцыянт-сведка, што нібыта я быў каля памятнага знаку, хоць да яго і не дайшоў нават, гэта ролі не грала ніякай. Таму не зусім зразумела, навошта гэтая гісторыя са сведкамі і гэтак далей», – распавёў «Белсату» Сяргей Чалы.

За ўдзел у «Чарнобыльскім шляху» сем удзельнікаў акцыі пакараныя адміністрацыйнымі штрафамі і папярэджаннямі, а ў дачыненні яшчэ да некалькіх удзельнікаў маршу складзеныя пратаколы, якія чакаюць свайго разгляду ў судах.

Hавiны
«Ёсць верагоднасць, што больш акцыяў не будзе». У Менску прайшоў недазволены «Чарнобыльскі шлях»
2019.04.26 20:14

СК belsat.eu

Стужка навінаў