Эканаміст: Беларусь жыве не па сродках. Рост ВУП – фікцыя


Паводле Леаніда Злотнікава, даведацца пра рэальны ВУП краіны можна толькі ва ўмовах рынкавых коштаў.

Сёлета Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў, што ў першым квартале 2017 года ВУП Беларусі вырас на 0,3 %. Злотнікаў мяркуе, што «гэта нічога не азначае».

«Рост ніхто не заўважыў. У параўнанні з 2014 годам грашовыя даходы насельніцтва скараціліся дзесьці на 13 %», – кажа эканаміст.

Леанід Злотнікаў таксама адзначае, што дэбіторская запазычанасць нашых прамысловых прадпрыемстваў вырасла на 10 %. «Склады крыху разгрузілі і павялічылі абʼёмы вытворчасці, але грошы за прадукцыю нам недаплацілі. Прадпрыемствы намагаліся выканаць паказнікі ВУП, а не палепшыць сваё фінансавае становішча», – тлумачыць Злотнікаў.

Беларусь жыве не па сродках

«Краіна спажывае больш, чымся прадукуе эканоміка», – мяркуе эканаміст.

Чаму беларуская эканоміка «на каленях»?

Адказ у відэаматэрыяле!

Стужка навінаў