У эканамічным судзе Берасцейскай вобласці вынеслі рашэнне паводле позвы мясцовага аблвыканкама ў дачыненні да ТАА «АйПауэр», паведамляе БелТА.
Кампанія «АйПауэр» будуе каля Берасця акумулятарны завод. Пры гэтым 5,7 мільёна рублёў кампанія атрымала з сродкаў абласнога інавацыйнага фонду. Умовай атрымання сродкаў было таксама патрабаванне ўвесці прадпрыемства ў эксплуатацыю да 31 ліпеня 2019 года. Аднак завод так і не запрацаваў, таму аблвыканкам вырашыў вярнуць грошы.
«З боку аблвыканкама было зроблена ўсё, каб праект рэалізаваўся: ішлі практычна на любыя саступкі, падалі масу ільготаў і прэферэнцыяў. Але, тым не менш, сёння 2020 год, а пра ўвод заводу ў эксплуатацыю не вядзецца», – матывавала патрабаванне прадстаўнік аблвыканкама.
У сваю чаргу ў кампаніі «АйПауэр» лічаць, што дакумент не мае юрыдычнай значэння, паколькі кантроль за мэтавым выкарыстаннем грошай з інавацыйнага фонду забяспечвалі іншыя заканадаўчыя акты. Пры гэтым у кампаніі адзначылі, што паводле дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця, завод павінен выйсці на праектную магутнасць у 2021 годзе.
Тым не менш суд стаў на бок аблвыканкаму і абавязаў кампанію вярнуць грошы з інавацыйнага фонду. Акрамя таго, кампанія мусіць аплаціць і дзяржаўную мыту ў памеры 57,2 тысячаў рублёў.
Падчас будаўніцтва заводу ў Берасці, жыхары выказвалі масавы пратэст супраць шкоднай вытворчасці.
СК belsat.eu