Эйсмант распавяла, за што Лукашэнка «адкруціў бы ёй галаву»


Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант 7 сакавіка будзе госцем праграмы «Маркаў. Нічога асабістага» на тэлеканале АНТ.

У сеціве з’явіўся анонс перадачы, дзе можна пачуць некаторыя пытанні вядоўцы.

Сярод іншага Маркаў запытаўся ў Эйсмант, паводле якога прынцыпу адбіраліся журналісты, эксперты на «Вялікую размову з прэзідэнтам», а таксама якім чынам там задаваліся пытанні.

«Калі б я адбірала пытанні і тэмы, мне прэзідэнт проста галаву адкруціў бы», – адказала Эйсмант.

Нагадаем, «Вялікая размова» адбылася 1 сакавіка і цягнулася больш за 7 гадзінаў. Слова далі не ўсім прадстаўнікам недзяржаўным СМІ, а некаторых – напрыклад, агенцтва БелаПАН, наагул не акрэдытавалі.

Hавiны
«Пазабіваць усіх за суверэнітэт – не мая пазіцыя». Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі
2019.03.01 08:26

КА, belsat.eu

Стужка навінаў