Эйсмант распавяла, ад чаго залежыць фінансавы стан СМІ


На нарадзе ў Лукашэнкі па пытаннях інфармацыйнай бяспекі было прапанавана некалькі варыянтаў правядзення медыявымярэнняў. Пра гэта ў эфіры АНТ расказала прэс-сакратарка кіраўніка краіны Наталля Эйсмант.

«У кантэксце абмеркавання глабальных пытанняў інфармацыйнай бяспекі на нарадзе было вынесена і пытанне арганізацыі ў краіне новай сістэмы медыявымярэнняў. Гэта важнейшы элемент у рэалізацыі нашай інфармацыйнай палітыкі, ад функцыянавання дадзенай сістэмы наўпрост залежыць у першую чаргу фінансавы стан СМІ. Менавіта таму кіраўнікі найбуйнейшых сродкаў масавай інфармацыі вынеслі дадзенае пытанне на абмеркаванне на такі высокі ўзровень», – патлумачыла Эйсмант.

Паводле яе слоў, разглядаліся розныя варыянты – ад прыцягнення замежнай спецыялізаванай міжнародна прызнанай кампаніі да арганізацыі ўласнага вымяральніка. Асноўнае патрабаванне Лукашэнкі – «сістэма павінна працаваць выключна ў інтарэсах краіны», дадала Эйсмант. Дакумент будзе ўнесены на разгляд ужо ў бліжэйшыя дні.

Сёння на нарадзе Лукашэнка даў даручэнне стварыць у краіне навуковую ўстанову, якая будзе займацца палітычным аналізам і даследаваннем інфармацыі ў СМІ і інтэрнэце.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары